top of page

Раённы Дом  рамёстваў

аддзела ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама

          Адпаведна рашэнню Лёзненскага райвыканкама ад 01.01.1995 года быў створаны Лёзненскі раённы Дом рамёстваў, установа культуры, якая выконвае даследчую, вучэбна – выхаваўчую і творчую працу па вывучэнню, захаванню, адраджэнню мясцовых традыцый дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва і прапагандзе народнай творчасці.

          У сваёй дзейнасці кіруецца Статутам, які распрацаваны на аснове агульнага Палажэння аб Дамах рамёствах, нарматыўнымі дакументамі Міністэрства культуры, указамі і распараджэннямі вышэйстаячых дзяржаўных устаноў.

 

Задачамі ўстановы з’яўляюцца:

  • збіральніцтва традыцыйных тэхналогій і вырабаў народных майстроў;

  • камплектаванне асабістага фонду Дома рамёстваў, архіву фотаматэрыялаў;

  • перадача вопыту рамесніцкай дзейнасці народных майстроў насельніцтву рознага ўзросту ў навучальных гуртках, курсах па ДПМ і іншых мерапрыемствах;

  • арганізацыя выставачна – экспазіцыйнай дзейнасці;

  • наладжванне і прапаганда творчай дзейнасці майстроў народнага клуба народных майстроў і мастакоў “Крыніцы”

 

          Дом рамёстваў імкнецца перадаць інтарэс да народнай творчасці, мастацкага рамяства, выяўленчага мастацтва, народных традыцый ўсім наведвальнікам і вучням, ажыццяўляючы сваю работу ў цеснай сувязі з народнымі майстрамі, дзяржаўнымі арганізацыямі і установамі.

Работа па зберажэнню рамесніцкіх традыцый вядзецца ў дзіцячых гуртках:

  • “Лозапляценне”

  • “Мастацкая вышыўка”

  • “Саломапляценне”

  • “Мастацкі роспіс”

  • “Кераміка”

  • “Мастацкая апрацоўка скуры”

  • “Кераміка”

          Важным накірункам дзейнасці нашай установы з’яўляецца пошукова-даследчая праца. Яна ўключае экспедыцыйна-даследчую работу ў раёне па адкрыццю новых імёнаў майстроў і мастакоў, зборы прадметаў этнаграфіі і вырабаў мясцовых творцаў для папаўнення фондаў, вывучэнні інфармацыі па рэгіянальным тэхнікам і тэхналогіям рамёстваў з мэтай іх адраджэння, рэканструкцыі мясцовых строяў адзення.

          Для арганізацыы вольнага часу дарослага насельніцтва, падтрымкі і развіцюю традыцыйнай і сучаснай культуры на базе Дома рамёстваў працуе народны клуб народных майстроў і мастакоў “Крыніцы”.

          Лёзненскі раённы Дом рамёстваў актыўна супрацоўнічае са сродкамі масавай інфармацыі. Установа мае вялікую колькасць узнагарод: дыпломы і падзякі за удзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых святах, выставах і мерапрыемствах. Установай аказваецца 7 відаў платных паслуг.

З 2010 годзе пачаў праваць на базе Дома рамёстваў тарговы аб’ект “Беларускія сувеніры” па продажы твораў майстроў народнай творчасці і рамесніцкай дзейнасці. Сувеніры Дома рамёстваў можна купіць ў Лёзненскім ваенна-гістарычным музеі, таксама у магазіне №83 ЧТУП сувенірнай прадукцыі “Каприз” “Лиозненский промторг”, ДУ “ Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” салон – магазін “Узгорскі гасцінец”.

Матэрыяльна – тэхнічная база Лёзненскага раённага Дома рамёстваў

         Лёзненскі раённы Дом рамёстваў размяшчаецца ў асобным памяшканні : кабінет дырэктара плошчай 10.8 м2, выставачная зала плошчай 32.2 м2, кабінет для працы гурткоў плошчай 15.8 м2, сховішча выставачных работ плошчай 5.6м2.

         У 2009 годзе было ўзята ў арэнду і адрамантавана памяшканне для размяшчэння гурткоў Дома рамёстваў у аграгарадку Дабрамыслі . З верасня 2010 года пачаў сваю працу гурток “Мастацкая вышыўка” у аграгарадку Стасева на базе Дома культуры.

         У 2011 годзе быў зроблены бягучы рамонт памяшкання Дома рамёстваў. На рамонт было зрасходавана  107 мільёнаў беларускіх рублёў. 

bottom of page