top of page
Раённы Дом рамёстваў
аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама
Раённы Дом рамёстваў
аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама
Адпаведна рашэнню Лёзненскага райвыканкама ад 01.01.1995 года быў створаны Лёзненскі раённы Дом рамёстваў, установа культуры, якая выконвае даследчую, вучэбна – выхаваўчую і творчую працу па вывучэнню, захаванню, адраджэнню мясцовых традыцый дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва і прапагандзе народнай творчасці.
У сваёй дзейнасці кіруецца Статутам, які распрацаваны на аснове агульнага Палажэння аб Дамах рамёствах, нарматыўнымі дакументамі Міністэрства культуры, указамі і распараджэннямі вышэйстаячых дзяржаўных устаноў.
Задачамі ўстановы з’яўляюцца:
-
збіральніцтва традыцыйных тэхналогій і вырабаў народных майстроў;
-
камплектаванне асабістага фонду Дома рамёстваў, архіву фотаматэрыялаў;
-
перадача вопыту рамесніцкай дзейнасці народных майстроў насельніцтву рознага ўзросту ў навучальных гуртках, курсах па ДПМ і іншых мерапрыемствах;
-
арганізацыя выставачна – экспазіцыйнай дзейнасці;
-
наладжванне і прапаганда творчай дзейнасці майстроў народнага клуба народных майстроў і мастакоў “Крыніцы”
Дом рамёстваў імкнецца перадаць інтарэс да народнай творчасці, мастацкага рамяства, выяўленчага мастацтва, народных традыцый ўсім наведвальнікам і вучням, ажыццяўляючы сваю работу ў цеснай сувязі з народнымі майстрамі, дзяржаўнымі арганізацыямі і установамі.
Работа па зберажэнню рамесніцкіх традыцый вядзецца ў дзіцячых гуртках:
-
“Лозапляценне”
-
“Мастацкая вышыўка”
-
“Саломапляценне”
-
“Мастацкі роспіс”
-
“Кераміка”
-
“Мастацкая апрацоўка скуры”
-
“Кераміка”
Важным накірункам дзейнасці нашай установы з’яўляецца пошукова-даследчая праца. Яна ўключае экспедыцыйна-даследчую работу ў раёне па адкрыццю новых імёнаў майстроў і мастакоў, зборы прадметаў этнаграфіі і вырабаў мясцовых творцаў для папаўнення фондаў, вывучэнні інфармацыі па рэгіянальным тэхнікам і тэхналогіям рамёстваў з мэтай іх адраджэння, рэканструкцыі мясцовых строяў адзення.
Для арганізацыы вольнага часу дарослага насельніцтва, падтрымкі і развіцюю традыцыйнай і сучаснай культуры на базе Дома рамёстваў працуе народны клуб народных майстроў і мастакоў “Крыніцы”.
Лёзненскі раённы Дом рамёстваў актыўна супрацоўнічае са сродкамі масавай інфармацыі. Установа мае вялікую колькасць узнагарод: дыпломы і падзякі за удзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых святах, выставах і мерапрыемствах. Установай аказваецца 7 відаў платных паслуг.
З 2010 годзе пачаў праваць на базе Дома рамёстваў тарговы аб’ект “Беларускія сувеніры” па продажы твораў майстроў народнай творчасці і рамесніцкай дзейнасці. Сувеніры Дома рамёстваў можна купіць ў Лёзненскім ваенна-гістарычным музеі, таксама у магазіне №83 ЧТУП сувенірнай прадукцыі “Каприз” “Лиозненский промторг”, ДУ “ Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” салон – магазін “Узгорскі гасцінец”.
Матэрыяльна – тэхнічная база Лёзненскага раённага Дома рамёстваў
Лёзненскі раённы Дом рамёстваў размяшчаецца ў асобным памяшканні : кабінет дырэктара плошчай 10.8 м2, выставачная зала плошчай 32.2 м2, кабінет для працы гурткоў плошчай 15.8 м2, сховішча выставачных работ плошчай 5.6м2.
У 2009 годзе было ўзята ў арэнду і адрамантавана памяшканне для размяшчэння гурткоў Дома рамёстваў у аграгарадку Дабрамыслі . З верасня 2010 года пачаў сваю працу гурток “Мастацкая вышыўка” у аграгарадку Стасева на базе Дома культуры.
У 2011 годзе быў зроблены бягучы рамонт памяшкання Дома рамёстваў. На рамонт было зрасходавана 107 мільёнаў беларускіх рублёў.

bottom of page