top of page
Члены народнага клуба народных майстроў і мастакоў «Крыніцы» Лёзненскага раённага Дома рамёстваў

​​

                 Народны клуб народных майстроў і мастакоў

                 «Крыніцы» Лёзненскага раённага

                  Дома рамёстваў

 

        Для арганізацыі вольнага часу дарослага насельніцтва, падтрымкі і развіцця традыцыйнай і сучаснай культуры пры раённым Доме рамёстваў з 1993 года працуе народны клуб народных майстроў і мастакоў “Крыніцы”., які з’яўляецца дабраахвотным аб’яднаннем па інтарэсах і згуртоўвае майстроў і мастакоў-аматараў Лёзненскага раёна. У 1997 годзе яму прысвоена найменне “народны”. Клуб аб’ядноўвае каля 20 удзельнікаў. Гэта людзі рознага ўзросту, сацыяльнага становішча, творчага позірку і напрамку, але аднолькавыя па духу і жаданні данесці прыгажосць жыцця праз мастацтва. Майстры клуба прадстаўляюць розныя творчыя напрамкі: мастацкая кераміка, мастацкая і традыцыйная вышыўка, саломапляценне і аплікацыя саломкай, лозапляцценне, мастацкі роспіс па шклу і тканіне, шыццё з абрэзкаў тканіны, жывапіс рознымі відамі тэхнік і рознымі матэрыяламі, выраб лялек і цацак, бісерапляценне, дэкупаж.
         Праца з членамі клуба вядзецца як у групавой, так і індывідуальнай форме. Арганізоўваюцца майстар-класы вядучых мастакоў і майстроў клуба з мэтай абмену вопытам і папулярызацыі сваяго віду творчасці. Вядзецца дапамога ў распрацоўцы эскізаў да работ, забяспячэнні матэрыяламі. Праводзяцца тэматычныя пасяджэнні, урачыстыя адкрыцці выстаў з узнагароджваннем лепшых удзельнікаў. Народны клуб “Крыніцы” вядзе актыўную працу ў грамадскім жыцці раёна. Прымае ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прысвечаных святочным датам, святам народнага календара. Неаднаразова быў ўдзельнікам выстаў на Міжнародных фестывалях мастацтваў “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” і “Славянскі базар у г. Віцебску”, на рэспубліканскім і абласным святах працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. Народны клуб “Крыніцы” садзейнічае патрыятычнаму і эстэтычнаму выхаванню насельніцтва праз далучэнне яго да народнай творчасці. Ён дае магчымасць таленавітым жыхарам раскрыць свае здольнасці, падзяліцца талентам і прыгажосцю сваёй душы з усімі жадаючымі. Дзейнасць клуба рэгулярна асвятляецца на старонках раённага друку.
bottom of page