top of page

"Беларускія сувеніры"

Творчым калектывам Лёзненскага раённага Дома рамёстваў было распрацавана і выканана шмат сувенірнай прадукцыі. Асабістую ўвагу надавалі распрацаванню эскізаў з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, з агульнабеларускімі каштоўнасцямі традыцыўнай нацыянальнай культуры, сувенірам, якія адлюстроўваюць прыгажосць беларускай прыроды. Сувенірныя вырабы Дома рамёстваў былі падараваны шаноўным гасцям нашага раёна, калектывам на розных святах, ўдзельнікам платных мерапрыемстваў. Вырабы з сімволікай “Лёзна” шматразова выкарыстоўваліся ўстановамі і прадпрыемствамі нашага раёна на розных выяздных мерапрыемствах і святах у іншых вобласцях і краінах.

bottom of page